Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

История

Дата: 23 сентября 2022 в 13:17, Обновлено 11 января в 12:38

        Многа гадоў таму назад, на балоцістай мясцовасці, акружанай з усіх бакоў непраходнымі лясамі, пасяліліся людзі. З далёкага Саратава ішлі яны ў пошуках незаселенай зямлі. Чырык Фёдар Сцяпанавіч, Іваноў Рыгор – першыя жыхары вёскі. Пазней з Чарнігава прыйшлі Еленічы і Козыры.

       Назва гэтай вёскі – Дзюрдзеў – пайшла ад назвы старадаўняга сяла, размешчанага ў саратаўскім краі. Заняткі жыхароў былі самыя розныя: адны займаліся земляробствам, другія – жывёлагадоўляй, трэція выраблялі скуры і гліняны посуд. Чырыкі выраблялі скуры і таму нават цяперашніх нашчадкаў гэтага роду называюць “гарбарамі”.

        Як у кожнай вёсцы таго часу, былі ў ёй і бедныя, і багатыя. Паны-прыгоннікі Носаў і Халадоўскі  жорстка абыходзіліся з людзьмі. Адмена прыгоннага права не палепшыла жыцця сялян, бо царскія законы засталіся ранейшымі. Духоўныя асобы сеялі сярод сялян рэлігійнасць. Каб вывучыць малітвы, патрэбна было ўмець чытаць і пісаць, а гэта значыць, неабходна арганізоўваць школы. У школе, размешчанай у якой-небудзь хаце, вучылі Закону Божаму, чытаць псалмы. Настаўнікаў прысылалі з гарадоў. Першым настаўнікам быў Іван Фёдаравіч Шаланкевіч. Адзін раз на тыдзень прыязджаў з вёскі Сведскае поп.

          Вёска належала знатнаму графу Зубаву, які жыў у Петраградзе і з’яўляўся членам Петраградскага Савета. Пасля яго смерці гэтым маёнткам, які налічваў 44 тысячы дзесяцін зямлі, стала кіраваць яго жонка Зубава Вера Сяргееўна. Наша вёска адносілася да Мінскай губерніі Рэчыцкага павета Горвальскай воласці. У Горвалі была эканомія, якая знаходзілася пад наглядам эканома Філіпа Аляксандравіча Цярэнцьева. У Дзюрдзеве быў свой стараста Чырык Даніла.

          Раз у год свой маёнтак наведвала графіня Зубава. У дзень яе прыезду сялян застаўлялі ісці ў Горваль на паклон да сваёй гаспадыні.

          Нягледзячы на ўсю жорсткасць сістэмы, рускае грамадства працягвала шлях свайго развіцця. Барацьба, якая была пачата невялікай жменькай людзей, распаўсюдзілася па краіне. У вёску прыходзілі нечуваныя звесткі, прынесеныя невядомымі людзьмі. Многія з жыхароў нашай вёскі служылі ў царскай арміі, удзельнічалі ў народных хваляваннях. Чырык Васіль Іванавіч, член партыі з 1905 года, добра ведаў Леніна, многіх бальшавікоў. Прыехаўшы з арміі ў родную вёску, ён разам з Ушаком Гаўрылам, Закружным Андрэем, Філяём Пятром распаўсюджвалі лістоўкі, атрыманыя з Пецярбурга, арганізоўваў сялян на барацьбу.

           За рэвалюцыйную дзейнасць Чырыка В., Анікеева І., Філяя П. саслалі з вёскі. Закружнага Андрэя саслалі ў Архангельск. Ушака Гаўрылу прывязалі да каня і вялі да Горваля, збіваючы плёткамі. У 1910 годзе пайшлі чуткі пра Сталыпіна, пра яго аграрную рэформу. Праводзячы Сталыпінскую аграрную рэформу, цар і паны імкнуліся не дапусціць сялянскіх хваляванняў. Аднак сялянскі рух набіраў сілу. Бальшавікі накіроўвалі ў войска сваіх прадстаўнікоў для агітацыйнай работы сярод сялян. Сяляне захоплівалі панскія землі, маёнткі і кулацкія хутары. Далейшае развіццё рэвалюцыйнай барацьбы было прыпынена Першай сусветнай імперыялістычнай вайной. Вайна прынесла незлічоныя страты. Акупіраваную тэрыторыю нямецкія войскі разграбілі. Акупанты жорстка здзекваліся з насельніцтва, прымушалі жанчын і старых працаваць на цяжкіх абарончых работах. З фронту не вярнуліся бацькі і браты. Вёска была амаль уся разорана і спустошана. Шмат спатрэбілася сілы і мужнасці жыхарам, каб аднавіць разбураную гаспадарку. Але людзі пераадолелі ўсе цяжкасці. Зноў зацвілі сады і агароды, загучалі песні над вёскай. У сялян былі ўжо іншыя погляды на жыццё. Яны зразумелі, што ўяўляе сабою царская ўлада і “міласць”.

          У хуткім часе па ўсёй Беларусі пракацілася хваля рэвалюцыйнага руху. 25 кастрычніка бальшавікам Мінска стала вядома пра перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Даведаліся пра гэта і ў нашай вёсцы. У кожнага на вуснах былі словы : “Ленін, рэвалюцыя, Савецкая ўлада”.

         Маёнтак Зубавай быў разбураны, сама яна выехала за мяжу.

         Пачалася грамадзянская вайна. Многія жыхары вёскі сталі байцамі Чырвонай Арміі. Гэта Чырык Мікалай Дзянісавіч, Капшай Мікалай Ільіч, Чырык Рыгор Сцяпанавіч, Козыр Андрэй Карпавіч і іншыя. Ствараліся партызанскія атрады. Быў створаны партызанскі атрад, які ўзначальваў Сілін Гаўрыла. Партызаны за адвагу і мужнасць звалі яго Грамабоем. З нашай вёскі ў партызаны пайшлі Палубан Сяргей, Палубан Кірэй, Козыр Емяльян і іншыя. У час іншаземнай інтэрвенцыі праз нашу вёску праходзілі часці белапалякаў. Адзін атрад стаяў у вёсцы. Палякі забівалі мірных жыхароў. Імі былі расстраляны Дубавец Аляксандр, Палубан Гаўрыла, Чырык Васіль. А Козыр Емяльян быў прывязаны голы на двое сутак да яблыні, але яго ноччу вызвалілі партызаны. Чарвонаармейцы Чырык Рыгор Сцяпанавіч, Капшай Мікалай былі ўзнагароджаны медалямі.

          У 1929 годзе ў нашай вёсцы быў створаны калгас “Шлях сацыялізму”. Першым старшынёю  быў Чырык Дзяніс Гаўрылавіч. Спачатку ў калгасе было 12 калгаснікаў: Дубавец Сцяпан, Пішчук Фёдар, Пішчук Сцяпан, Палубан Юрый і іншыя. Гэта была маленькая гаспадарка, у якой не было ні машын, ні коней. Усе работы выконваліся ў ручную. З аднаго гектара збіралі не болей 40 пудоў збожжа. Вакол вёскі было балота, якое патрэбна было асушыць.  Затым у калгасе пачалі будаваць фермы. Жыццё сялян палепшылася. Былі пабудаваны магазін, школа-сямігодка.

         Першым настаўнікам і дырэктарам школы быў Саламаха Сцяпан Рыгоравіч, пазней – персанальны пенсіянер, працаваў выкладчыкам Мінскага палітэхнічнага інстытута. У вёсцы быў пабудаваны будынак сельскага Савета, старшынёю  быў абраны Ушак Антон.

           22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Многія жыхары нашай вёскі на другі дзень вайны пайшлі на абарону Радзімы. Пайшлі і сталыя, і маладыя. Нашы аднавяскоўцы мужна змагаліся з ворагам. Палубана Сямёна ўзнагародзілі ардэнамі Вялікай Айчыннай вайны 2 і 3 ступені. Козыру Васілю, Чырыку Усціну Данілавічу, Козыру Антону Рыгоравічу прысвоена званне палкоўнік. Капшаю Аляксандру Мікалаевічу, Кавальчуку Івану Міхайлавічу, Чырыку Ціту прысвоена афіцэрскае званне. Не толькі на фронце, але і ў тыле змагаліся нашы землякі. У нашым раёне быў арганізаваны партызанскі атрад імя Варашылава. Камандваў атрадам Турчынскі. Партызанамі сталі Зайцаў Рыгор, Гуз Фёдар, Ушак Мікалай, Кавальчук Марк, Неваднічэнка Ціхан, Ясковіч Іван і многія іншыя. Філей Міхаіл Міхайлавіч быў у атрадзе падрыўніком, ён знішчыў 14 нямецкіх эшалонаў. У чэрвені 1943 года фашысты спалілі вёску. Усе жыхары пахаваліся ў лесе. Тых, хто застаўся ў вёсцы, сагналі ў адну хату і спалілі. У лесе людзі жылі ў зямлянках, галадалі. Дзве жанчыны адважыліся пайсці ў вёску ў пошуках ежы. Іх схапілі гітлераўцы і кінулі ў студню.

         Восенню 1943 года Чырвоная Армія вызваліла нашу вёску. Усе жыхары з радасцю сустрэлі чырвонаармейцаў. Партызаны ўліліся ў рады Чырвонай Арміі і разам пайшлі вызваляць гарады і вёскі. Многія з партызан загінулі, гэта: Ясковіч І.Д., Гуз Ф.Е., Неваднічэнка Ціхан, Федесеенка Васіль і многія іншыя. Усе жыхары пачалі аднаўляць калгас пад кіраўніцтвам Чырыка Дзяніса Гаўрылавіча. Пачалі нанава адбудоўваць вёску. Было вельмі цяжка, не хапала рабочых рук, спецыялістаў, машын.

           Пасля Перамогі вярнуліся з фронту мужчыны, яны сталі на адказныя ўчасткі работы. Паступова людзі пачалі перабірацца з зямлянак у новыя хаты. У 1950 годзе аб’ядналіся калгасы: “Першага жніўня”, “Шлях сацыялізму”, “Чапаева”. Старшынёю стаў Трацэўскі Пётр Казіміравіч. Пачалі будаваць новы жывёлагадоўчы двор. У 1950 годзе пабудавалі новую школу, клуб. У 1959 годзе калгас “Чапаева” аб’ядналі з саўгасам “Падалессе”, які ўзначаліў Дубро. За работу людзі пачалі атрымліваць грошы.

          У 1963 годзе ад саўгаса “Падалессе” аддзялілася наша вёска і ўтварыўся саўгас “Камсамольскі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.